Канапацкая двойчы адмовілася ад прапановы Румаса працаваць ва ўрадзе


Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў заявіла, што атрымала дзве прапановы ад прэм’ер-міністра Сяргея Румаса працаваць ва ўрадзе. Пра гэта піша TUT.by.

Гэтак, 6 лістапада Румас прапанаваў Ганне Канапацкай папрацаваць ва ўрадзе падчас нулявога чытання бюджэту ў парламенце. Пасля гэтага дэпутатка сустрэлася з прэм’ерам, каб абмеркаваць эканамічныя пытанні. У гэты раз Румас зноў прапанаваў ёй працу, але абодва разы яна адмовілася.

«У сённяшняй палітычнай і эканамічнай мадэлі я не змагу рэалізаваць тыя рэформы, якія неабходныя ў краіне і прыхільнікам якіх я з’яўляюся», – патлумачыла сваю пазіцыю Канапацкая.

Hавiны
Канапацкую выключылі з Аб’яднанай грамадзянскай партыі
2019.12.01 15:26

Пры гэтым яна запэўніла прэм’ера, што ён зможа праз яе разлічваць на супрацу з канструктыўнай апазіцыяй і дыялог з грамадзянскай супольнасцю.

У 2016 годзе Канапацкая стала адным з двух апазіцыйных дэпутатаў, якія ўпершыню за 12 гадоў трапілі ў беларускі парламент. Але сёлета ейная кандыдатура не была зарэгістраваная на выбарах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў