«Людзі не ўмеюць думаць». Ганна Канапацкая адказала на крытыку ў сеціве


Заява Ганны Канапацкай аб ініцыяванні закону аб гарантыях былому прэзідэнту Беларусі ўзарвала беларускі Інтэрнэт. Інтэрвʼю з дэпутаткай цягам дня сабрала паўтысячы каментароў на YouTube. Ганна Канапацкая адказала на самыя вострыя каментары інтэрнаўтаў, пакінутыя на нашым YouTube-канале «BELSAT NEWS» і ў сацсетках.

Канапацкая патлумачыла, чаму прасоўвае закон пра недатыкальнасць прэзідэнта

Зміцер Міцкевіч: «Гэтага чалавека трэба судзіць, а Вы яму нейкія гарантыі прапануеце. Усё з Вамі зразумела». І сюды ж: «Раскажыце ўсе гэтыя рэчы дзецям Завадскага, Захаранкі і Ганчара». Вось сапраўды, што Вы гэтым людзям раскажаце?

Ганна Канапацкая: А пра якога чалавека ідзе гаворка? Чалавек, які задаваў гэтае пытанне, што ён меў на ўвазе?

Зміцер Міцкевіч: Людзі напэўна маюць на ўвазе адзінага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку…

Ганна Канапацкая: То бок людзі апрыёры не дапушчаюць таго, што ў РБ можа быць іншы прэзідэнт? Гэта не персанальны дакумент, гэта законапраект, каторы разлічаны на доўгія гады!…

Працяг глядзіце ў відэа.

Віталь Бабін, Зміцер Міцкевіч belsat.eu

Hавiны
Недатыкальнасць і «ганаровае ўтрыманне». Як жывуць былыя прэзідэнты ў іншых краінах
2019.11.28 15:44
Hавiны
«Канапацкая сталася суўдзельніцай злачынстваў Лукашэнкі». Былы дэпутат – аб праекце гарантыяў першаму прэзідэнту
2019.11.28 13:00