Сёння, 19 жніўня, а 10:00 пачаўся чарговы сход камітэту працаўнікоў «Горадня Азоту», якія страйкуюць. Забастоўка ўсё-ткі адбылася, бо іхныя патрабаванні не былі выкананыя да вечара 18 жніўня. Галоўнае патрабаванне – адстаўка Лукашэнкі.
Як паведамляе TUT.by, каля 13:00 працаўнікі сабраліся ў сталовай прадпрыемства, каб падтрымаць цэха аміяк-3 і аміяк-4. Менавіта там збіралася меркаванне 2/3 калектыву за прыпыненне працы да адстаўкі Лукашэнкі. Каля 500 чалавек пакінулі тэрыторыю заводу.
Іх прыйшло падтрымаць каля тысячы чалавек.
Працоўныя «Горадня Азот» разышліся. Вырашылі правесці патаемнае галасаванне і перадаць іх у дырэкцыю. Магчыма потым яны далучацца да пратэстоўцаў на плошчы Леніна.
belsat.eu