Каля СІЗА №1 затрыманы актывіст Пётр Маркелаў


Актывіст Пётр Маркелаў пасля 14-дзённага арышту. 23 снежня 2019 г.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Каля СІЗА №1 у Менску затрыманы актывіст «Моладзевага блока» Пётр Маркелаў, паведамляе карэспандэнт «Белсат».

Пётр Маркелаў разам з іншымі актывістамі «Моладзевага блоку» прыйшоў да СІЗА №1 падтрымаць маці і сяброўку палітвязня Змітра Фурманава, якія галадаюць каля СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску з 26 ліпеня.

Паводле карэспандэнта «Белсат», Маркелава «засунулі ў мікрааўтобус» супрацоўнікі міліцыі і зʼехалі.

Hавiны
«Увесь час нехта прыходзіць, падтрымлівае». Маці і нявеста Фурманава другі дзень галадаюць каля СІЗА
2020.07.27 15:06

35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы сам Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.

Партрэт палітвязня Змітра Фурманава ў руках маці і сяброўка.
Фота: ТК / «Белсат»

Яго вінавацяць у паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

АА belsat.eu

Стужка навінаў