Каб уехаць у Еўразвяз, беларусам трэба будзе прайсці платны тэст на COVID-19


Міністэрства аховы здароўя і дэпартамент турызму Міністэрства спорту і турызму на супольнай онлайн-канферэнцыі распавялі, як беларусы змогуць уязджаць у краіны Еўрапейскага Звязу. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацыяў Беларусі.

Еўразвяз вызначыў пералік краін, грамадзяне якіх могуць наведваць яго з 1 чэрвеня. Беларусі ў гэтых спісах няма. Галоўная ўмова для краіны, адкуль могуць уязджаць грамадзяне ў краіны ЕЗ, – гэта колькасць тых, хто захварэў, якая не павінна перавышаць 25 чалавек на 100 000 жыхароў. У Беларусі гэты паказнік нашмат большы.

Hавiны
З 11 чэрвеня аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы з Менску ў Варшаву
2020.06.03 22:45

Тым не менш, паводле рэкамендацыі САЗ, краіны ЕЗ могуць прымаць грамадзянаў з краінаў з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй пры наяўнасці ў замежніка даведкі аб адсутнасці інфікавання COVID-19.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі распрацавала гэтыя даведкі на падставе рэкамендацыяў САЗ на расейскай і англійскай мовах і гатовае выдаваць іх пры неабходнасці.

Асноўнаю падставай для правядзення тэстаў і выдачы на падставе іх даведкі з’яўляецца аплачаны квіток туды і назад. Калі патрэбнае выкананне экспрэс-тэсту, то на заяву ахвочага выехаць за мяжу такая магчымасць будзе давацца.

Кошт такога тэсту для грамадзянаў Беларусі – Br 41, для нерэзідэнтаў – Br 56.

Пералік паліклінік, дзе можна будзе атрымаць даведку і здаць тэст, вызначаецца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў