З 11 чэрвеня аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы з Менску ў Варшаву

Еўрапейскі аператар рэгулярных міжнародных пасажырскіх перавозак «ECOLINES» абвясціў аб аднаўленні рэгулярных міжнародных рэйсаў з Менску ў Варшаву.

Гэтак, з 11 чэрвеня па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях аднаўляюцца паездкі па маршрутах:

Менск-Ліда-Горадня-Беласток-Варшава адпраўленнем з Менску ў 21:45;

Менск-Баранавічы-Берасце-Варшава адпраўленнем з Менску ў 20:00.

Турцыя аднаўляе палёты ў Беларусь. Пазней, чымся ў Польшчу і Літву

З 18 чэрвеня па чацвяргах і суботах аднаўляюцца рэйсы па маршрутах:

Менск-Ліда-Горадня-Беласток-Варшава адпраўленнем з Менску ў 09:15;

Менск-Баранавічы-Берасце-Варшава адпраўленнем з Менску ў 10:30.

Хачу за мяжу! Як беларусам трапіць у суседнія краіны падчас эпідэміі?

Пры гэтым пры пасадцы ў аўтобус ва ўсіх пасажыраў будуць мераць тэмпературу бескантактавым тэрмометрам. Усе аўтобусы перад рэйсамі і пасля іх будуць праходзіць мыйку, уборку і дэзынфекцыю, а ўнутры іх будуць усталяваныя дадатковыя санітайзеры.

Пасажыры і персанал будуць абавязаныя выкарыстоўваць маскі падчас усёй паездкі.

Кампанія «ECOLINES» нагадвае, што ўезд у Польшчу з Беларусі магчымы пакуль не для ўсіх катэгорыяў грамадзянаў.

МГ belsat.eu

Hавiны