Ірына Касцевіч абяцае змяніць сістэму аплаты працы ў Беларусі


Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв’ю тэлеканалу АНТ паведаміла, што цягам 2018 года плануецца ўдасканаліць сістэму аплаты працы бюджэтнікаў: замест тарыфнай стаўкі першага разраду ў Беларусі могуць перайсци на базавую.

«Плануем перайсці ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі. Пры гэтым базавая стаўка будзе роўная бюджэту пражыткавага мінімуму. Перш за ўсё гэта спрашчэнне сістэмы аплаты працы», – паведаміла Ірына Касцевіч.

Таксама Касцевіч заявіла, што тарыфная стаўка першага разраду сёлета павысіцца двойчы, але не ўдакладніла ў якім памеры. «З якім графікам пойдзе – будзе залежыць ад эканомікі», – дадала яна.

КА, belsat.eu, паводле АНТ

Стужка навінаў