Польскі Інстытут нацыянальнай памяці пракаментаваў скандальныя ацэнкі дзеянняў Рамуальда Райса


Рамуальд Райс. Фота – wikipedia.org

Спрэчныя ацэнкі дзеянняў палявога камандзіра Рамуальда Райса (Бурага) IPN (Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы) назваў элементам «польскай дыскусіі аб сітуацыі, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны».

Справка
У змаганні з бальшавікамі адзін з атрадаў «выклятых жаўнераў» пад камандаваннем Рамуальда Райса здзейсніў у 1946 годзе забойства 79-ці беларусаў, у тым ліку жанчын і дзяцей, з вёсак Зані, Шпакі ды Заляшаны на польскім Падляшшы.

11 сакавіка на сайце IPN з’явілася даследаванне, якое ставіць пад сумнеў вынікі следства 2005 года ў справе злачынстваў, здзейсненых супраць грамадзянаў Польшчы беларускага паходжання. У звязку з гэтым МЗС Беларусі выклікала польскага амбасадара.

Hавiны
У справе з Рамуальдам Райсам МЗС Беларусі выклікала польскага амбасадара
2019.03.12 16:34

Паводле IPN, апублікаванае даследаванне, якое выклікала «занепакоенасць» беларускага МЗС не мае «прававой сілы». Вынікі следства з 2005 года застаюцца нязменнымі, гаворыцца ў афіцыйным каментары IPN. Следства аднесла дзеянні Райса да катэгорыі генацыд.

«Свабода навуковых даследаванняў дазваляе гісторыкам адрэагаваць на вынікі следства і нават дае магчымасць паставіць іх пад сумнеў. У той жа час навуковыя інтэрпрэтацыі, нават тыя, якія не супадаюць з высновамі следства, не могуць змяніць рашэнне пракурора», – падкрэслівае IPN.

Аб’ектыў
Гісторык – пра тое, як трэба глядзець на забойства беларусаў Бурым
2019.02.23 21:46

У апублікаваным 11 сакавіка даследаванні сцвярджаецца, што камандзір Рамуальда Райс і ягоны падначалены Казімеж Хмелёўскі не вінаватыя ў забойстве грамадзянаў Польшчы беларускага паходжання.

Дакументальны фільм «Белсату», прысвечаны трагедыі на тэрыторыі польскага Падляшша

ЮВ, jb belsat.eu

Стужка навінаў