У справе з Рамуальдам Райсам МЗС Беларусі выклікала польскага амбасадара


На сайце Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы апублікавана заява пра перагляд ацэнак дзеянняў палявога камандзіра Рамуальда Райса (Бурага). МЗС Беларусі адрэагаваў на гэтыя крокі.

Паводле прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза, сітуацыя выклікае заклапочанасць у беларускіх дыпламатаў.

«Злачынца, асабіста аддаваў загад і ўдзельнічаў у забойстве мірных жыхароў беларускіх вёсак на Падляшшы, не можа быць абелены ні ў вачах беларусаў, ні ў гістарычнай памяці іншых людзей. Польскімі навукоўцамі сабрана дастаткова доказаў яго злачынстваў. На аснове фактаў, а не тэарэтычных разважанняў, зробленыя адпаведныя высновы следства камісіі Інстытуту нацыянальнай памяці ў 2005 годзе», – адзначыў прэс-сакратар.

Для дачы адпаведных тлумачэнняў у МЗС Беларусі выкліканы пасол Польшчы.

«Нашу асаблівую заклапочанасць выклікаў адкрыты цынізм асобных польскіх «даследчыкаў», на высновы якіх абапіраецца заява ІНП. У прыватнасці, у яго апраўданне яны канстатуюць, што Буры меў магчымасць «спаліць не пяць, а значна больш беларускіх вёсак у павеце Бельск-Падляскі». Мы чакаем ад уладаў Польшчы публічных афіцыйных каментароў наконт таго, ці з’яўляецца такая ацэнка дзеянняў Бурага афіцыйным пунктам гледжання і наколькі гэта суадносіцца з крокамі па выбудоўванні дыялогу, у тым ліку гістарычнага, якія былі зроблены бакамі ў апошні час», – дадаў Анатоль Глаз.

Аб’ектыў
Гісторык – пра тое, як трэба глядзець на забойства беларусаў Бурым
2019.02.23 21:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў