Іосіф Лангбард – архітэктар, які стварыў знакавыя для Беларусі будынкі


Іосіф Лангбард – знакаміты беларускі архітэктар

Знакавы для Менску і для беларускай архітэктуры чалавек, адзін з выбітнейшых дойлідаў Еўропы ХХ ст. – Іосіф Лангбард, нарадзіўся 137 гадоў таму, 18 студзеня 1882. Паглядзіце, чым ён адзначыўся!

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 17 stycznia 2019

Дом ураду, Тэатр оперы і балету, будынак Акадэміі навук, кінатэатр «Перамога» ў Менску. Адзначаем 137 гадоў з дня народзінаў выбітнага архітэктара.

18 студзеня 1882 года нарадзіўся знакавы для Менску і для беларускай архітэктуры чалавек – Іосіф Лангбард. Ён з’яўляецца адным з выбітных дойлідаў Еўропы ХХ ст. Чым вядомы гэты архітэктар? І якое ён мае дачыненне да Беларусі?

Атрымаў дыплом пра заканчэнне Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, які падпісалі Бэнуа ды імператрыца Марыя Фёдараўна. У Пецярбурзе Лангбард жыў у элітным доме разам з Кіравым, Зяноўевым і Шастаковічам. Доктар архітэктуры. Зʼяўляецца архітэктарам Дому ўраду, Тэатру оперы і балету, будынку Акадэміі навук, кінатэатру «Перамога» ў Менску. Таксама працаваў над планамі пасляваеннай рэканструкцыі Менску і Гомля. Восем з пятнаццаці архітэктурных праектаў былі зрэалізаваныя ў Менску. На Сусветнай выставе ў Парыжы атрымаў гран-пры.

Помнік Лангбарду стварыў Заір Азгур.

Belsat.eu

Стужка навінаў