Чатыры сымбалі, дак. фільм

рэж. Галін Адам, 2008

Ён нарадзіўся ў невялікім горадзе Бельску-Падляскім на Беласточчыне, скончыў архітэктурнае аддзяленне Санкт-Пецярбургскага універсітэту, аднак свае самыя знакамітыя будынкі спраектаваў у Менску. Паводле праектаў Іосіфа Лангбарда ў сталіцы Савецкай Беларусі паставілі толькі 4 будынкі, але менавіта дзякуючы ім ён здабыў неўміручасць, а ягоныя архітэктурныя творы сталі нацыянальнымі сімваламі. Дом ўраду, Тэатр оперы і балету, Дом афіцэраў і Акадэмія навук – для Беларусі гэта не проста звычайныя будынкі. Яны сведкі і ўдзельнікі найважнейшых падзеяў, пачынаючы з 1930-х гг.

Будаўнічы энтузіязм міжваеннага перыяду, вайна, пасляваеннае аднаўленне, святы і штодзённасць перыяду сацыялізму, перабудова, развал Савецкага Саюзу, нацыянальнае адраджэнне, абвешчанне незалежнасці і нарэшце вяртанне да квазісавецкай рэчаіснасці – усё гэта захавалася не толькі ў нашай памяці, але і на кінастужцы.

2008, Беларусь

Каментары