Ініцыятыўную групу Марыны Адамовіч не зарэгістравалі


Ініцыятыўную групу жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч не зарэгістравалі. ЦВК сцвярджае, што са 173 чальцоў групы ў 151 у дакументах не пазначаны пашпартныя дадзеныя, таму де-юрэ ў ініцыятыўнай групе ёсць толькі 22 чалавекі.

Адамовіч запыталася ў Ярмошынай, чаму сябры ЦВК на паседжанні без масак і пальчатак. Ярмошына ў сваю чаргу заявіла, што ў яе ініцыятыўнай групе наагул быў каронавірусны хворы, які «на ўсіх дыхаў». ЦВК пазбавіла Адамовіч слова і не далі выказацца.

Марына Адамовіч каля ЦВК, 15 траўня. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

Лідзія Ярмошына заявіла, што Статкевіч і ягоныя паплечнікі хацелі «ўвесці ў калапс працу ЦВК» і сарваць выбары. Яна заявіла, што ў складзе ініцыятыўнай групы «кандыдатаў пратэсту» нібыта была жанчына, інфікаваная каронавірусам. Паводле Ярмошынай, гэтая жанчына нават прыязджала ў ЦВК і «хацела плюнуць у прыёмную, каб заразіць назаўсёды». А калі яе ізалявалі, то яна назвала кантактам першага ўзроўню галоўнага юрыста ЦВК, якому перадавала дакументы.

Ярмошына назвала паводзіны Статкевіча і ягоных паплечнікаў «несумленным»і «подлымі», а апошнія дні «вельмі складанымі» для ЦВК. Ярмошына дадала, што на заўтрашнім паседжанні ЦВК будуць, «на шчасце, адэкватныя людзі», а не паплечнікі Статкевіча.

Стужка навінаў