Інфікаваных каронавірусам выпускнікоў вызвалілі ад экзаменаў

Выпускнікоў, якія захварэлі на COVID-19, вызваляць ад экзаменаў. У Міністэрстве адукацыі распавялі пра санітарна-эпідэміялагічныя захады падчас здачы выпускных экзаменаў у школе.

Падчас выпускных экзаменаў вучням, якія заразіліся каронавірусам або якія знаходзяцца на самаізаляцыі, у атэстат выставяць гадавыя адзнакі. Гэтых выпускнікоў вызваляюць ад экзаменаў.

Бацькі інфікаваных выпускнікоў мусяць напісаць адпаведную заяву на імя дырэктара навучальнай установы.

«Астатнія захады будуць выкананыя мясцовымі органамі кіравання адукацыі. Адміністрацыя школ давядзе да ведама бацькоў неабходную інфармацыю», – адзначаюць у міністэрстве адукацыі.

«Даўжнік» фонду школы: ці мусяць бацькі ўтрымліваць школу

СК belsat.eu

Hавiны