IKEA пачала продаж беларускіх гадзіннікаў «Луч»


21 лютага на прылаўкі сусветна вядомай сеткі крамаў адправілася першая партыя гадзіннікаў беларускай вытворчасці. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў Рафік Саркісян, намеснік дырэктара Мінскага завода гадзіннікаў.

IKEA, адна з найбуйнейшых шведска-галандскіх сетак па продажы мэблі і хатніх аксесуараў, пачала продаж будзільнікаў фірмы «Луч». Беларускія гадзіннікі з’явіліся на палічках 21 лютага.

Гадзіннікі «Луч», якія будуць прадавацца ў крамах IKEA.
Фота: «Луч»

«Я рады і ганаруся за наш калектыў, намаганнямі якога быў дасягнуты гэты вынік», – напісаў у Twitter намеснік дырэктара Менскага заводу гадзіннікаў Рафік Саркісян.

Ён таксама падзякаваў за падтрымку Дзмітрыю Мірончыку, амбасадару Беларусі ў Швецыі і Нарвегіі, назваўшы гэты паспяховы праект «нашай агульнай працай».

Фота: Twitter Рафік Саркісян

Нагадаем, што гэта не першае супрацоўніцтва IKEA з Беларуссю. Ужо некалькі год экспартам мэблі, тэкстылю і іншых аксесуараў за мяжу займаюцца такія беларускія кампаніі як «Магатэкс», «ФанДОК», «Ольса», Сіняўская фабрыка мэблі, мэблевы цэнтр у Маладзечна, а таксама індустрыяльны комплекс пад Магілёвам. Штогод прадпрыемствы пастаўляюць тавараў у IKEA на 80 млн еўра.

IKEA – гэта адна з найбуйнейшых сетак па продажы мэблі ў свеце. Па дадзеных на чэрвень 2019-га, марка адчыніла 433 крамы ў 52 краінах свету.

ЯТ Belsat.eu

Стужка навінаў