Хто ж гэты пенсіянер з Бійску, які «Апошні х*й без солі даядае»


Вячаслаў Сцяпанавіч з Бійску стаў папулярным далёка за межамі Расеі, пасля таго, як на пытанне пра навагоднюю ялінку абурана адрэагаваў. Відэа-сюжэт з адказам пенсіянера назбіраў мільён праглядаў. Расейскія журналісты вырашылі бліжэй пазнаёміцца і высветліць, хто ж насамрэч гэты пенсіянер з Бійска: новы нацыянальны герой, ці чарговы вар’ят.

Выданне dailystorm.ru піша, што Бійск – аддалены рэгіён у Сібіры. З пенсіямі тут сітуацыя вельмі сумная. Сярэдні яе памер у рэгіёне – 12 825 рублёў (амаль 200 долараў ЗША). Гэта амаль у два разы ніжэй самай высокай у Расеі – 25 173 рубля на Чукотцы. Дарэчы, у Алтайскім краі пражыткавы мінімум для пенсіянера – 7009 рублёў. Эмоцыі дзядулі ў такім выпадку можна лёгка зразумець. Якія ўжо тут ялінкі…

Папярэдні збор інфармацыі пацвердзіў здагадку: дзед – асоба цікавая, за словам у кішэню не лезе. Але ў двары яго любяць. Добры, вясёлы і зусім ня пʼе – апошні факт суседзі дзеда Славы вылучалі асабліва. Мабыць, тут гэта нешта кшталту ганаровага дасягненне. Яшчэ Сцяпанавіч жыве з жонкай і цешчай. Ёсць сын.

Аповяд пра сябе Вячаслаў Сцяпанавіч пачаў здалёк – з гісторыі пра свайго прадзеда. Калі сцісла, то ў крыві дзядзькі Славы змяшаліся пяць народаў: дзед калісьці ўздымаў паўстанне на Кубані, маці была татаркай, а сам ён нарадзіўся ў Камсамольску-на-Амуры. Пры гэтым лічыць сябе каўказцаў. Другое імя ў Вячаслава Сцяпанавіча – Іскандэр. Да людзей любых усходніх нацыянальнасцяў звяртаецца «салам алейкум». Сябе любіць назваць аксакалам. Да сібірскім маразоў, кажа, не прывык. Па інжынернай працы ў маладосці абʼехаў палову Саюзу.

«Прайшоў Крым, Каўказ і Украіну», – горда распавядае Вячаслаў Сцяпанавіч.

Гучыць так, нібы дзед пабываў ва ўсіх гарачых кропках сучаснай Расеі, але на самой справе ён мае на ўвазе будоўлі, на якіх працаваў са сваёй брыгадай.

У дзень знакамітага інтэрвʼю Сцяпанавіч вяртаўся з гаражу. Нёс за спіной мех з бульбай. Будучай славы нічога не прадвясціла.

«І раптам мяне гэты хлопец малады раз – за плячо тузануў. Я паварочваюся. Ён: «Як вы мяркуеце пра ялінку?» Яшчэ так па-хамску. А я бяру і кажу…», – удакладніў Сцяпанавіч.

На раніцу пенсіянер прачнуўся зоркай. У Бійску – дык дакладна.

Пенсія ў Сцяпанавіча крыху больш за дзесяць тысяч. Але дзед вельмі перажывае, што не можа знайсці працу, нават няхай вартаўніком ці дворнікам.

«Прыйшоў у бюро па працаўладкаванні, яны кажуць: «Бацька, ты зусім е ***? Для 30-гадовых не можам знайсці працу, а ты пад 70 гадоў хочаш. Ідзі адсюль!«

На Пенсійны фонд у старога вялікая крыўда.

«У нас у Бійску пенсіі 10-12 тысячаў. У мяне каэфіцыент 1,92, а прапусцілі толькі 1,2. Будуюць гмахі пенсійных фондаў, шматпавярховыя, кабінеты ў золаце каб былі. На мае, на твае грошы! Дакуль жа будзе гэта хамства? Хамства, іншага слова не знаходжу!», – абураецца дзед.

Фота: dailystorm.ru

«Малако падаражэла, – скардзіцца стары, – раней каштавала 25 рублёў, а цяпер 32».

З нагоды Вячаслаў Сцяпанавіч праводзіць імправізаванае сацыялагічнае апытанне: пытаецца ва ўсіх сустрэчных пенсіённага ўзросту, колькі яны атрымліваюць. Вынікі палохаюць. Аказваецца, Сцяпанавічу яшчэ пашанцавала. Мы сустрэлі жанчыну, якая атрымлівае пенсію ў памеры васьмі тысяч. За камуналку яна аддае пяць.

Жыве Вячаслаў Сцяпанавіч, як сам кажа, «на падножным корме»: улетку на сваіх дзесяці сотках пад горадам вырошчвае бульбу і памідоры. Займаецца пчалярствам. Назапашвае ежу летам, каб узімку «не памерці з голаду», горка жартуе дзядзька Слава.

На паверку апынулася, што становішча Вячаслава Сцяпанавіча не гэтак бядотнае, якім уяўлялася. З аднаго боку, усё ж такі ў яго ёсць адносна маладая жонка, якая працуе. Да таго ж з імі жыве цешча, якая таксама атрымлівае пенсію. Інтэрнэт-каментатары нават нейкім чынам падлічылі: на сямʼю выходзіць прыкладна 48 тысяч рублёў. Але з іншага боку, тое, што дзядзька Слава і яго родныя не паміраюць з голаду, годнай старасцю назваць складана. Тут, як ні круці, гаворка ідзе пра выжыванне. Пытанне толькі ў тым, як лёгка яно даецца.

Вось і катаецца кожнае лета Вячаслаў Сцяпанавіч з сямʼёй на фазэнду, каб гародніну і мёд запасіць. Асабісты гонар дзеда – жыгулі-чацвёрка. Прагніла наскрозь. На рамонт трэба 25 тысяч. Дзе ўзяць гэтыя грошы, Сцяпанавіч не ведае. Кажа, калі не адрамантуе аўто, у наступным годзе на лецішча ездзіць не зможа.

ВІДЭА
«Апошні х*й без солі даядаю»: пенсіянер сказаў журналістам, што думае пра навагоднюю ялінку
2018.12.03 07:09

СК, belsat.eu

Стужка навінаў