Хто ўваходзіць у рэйтынг найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менску


Траціну кансалідаванага бюджэту за 11 месяцаў забяспечылі 10 найбуйнейшых плацельшчыкаў.

Пра гэта паведамілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Менску.

«З пачатку году гэтыя суб’екты гаспадарання заплацілі ў казну 3 млрд рублёў, альбо 101,4 % да ўзроўню мінулага году», – патлумачылі ў падатковай інспекцыі.

У рэйтынг плацельшчыкаў сталіцы, якія забяспечылі найбольшыя сумы паступленняў у студзені-лістападзе бягучага году, уваходзяць:

  • «Газпрам трансгаз Беларусь»
  • «Беларуская нафтавая кампанія»
  • «Лукойл Беларусь»
  • «Мінскэнерга»
  • «Табак-інвест»
  • «Велком»
  • «МТС»
  • «Менскі завод вінаградных вінаў»
  • «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт»
  • «Менск Крышталь»

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў