У Вільні ў 2018 годзе ўвядуць падатак «на падушку»


У літоўскай сталіцы ўвядуць падатак «на падушку» – збор у памеры аднаго еўра пачнуць спаганяць з турыстаў з ліпеня 2018 года

Такое рашэнне 7 снежня падтрымалі 32 члены гарадской рады, 1 быў супраць, 4 устрымаліся. Рашэнне прынялі толькі на трэці раз (раней гэтае пытанне двойчы ўздымалася, але не атрымлівала неабходнай падтрымкі).

Мяркуецца, што падатак не будуць спаганяць з няпоўнагадовых і поўнагадовых школьнікаў, інвалідаў (калі ступень працаздольнасці складае менш за 40%), хворых, якія прыязджаюць у адпаведныя ўстановы на рэабілітацыю, калі іхнае лячэнне аплачваюць з бюджэту Фонду абавязковага страхавання здароўя.

Паводле падлікаў, за кошт гэтага падатку ўжо ў 2019 годзе бюджэт атрымае 2,28 млн. еўраў. Памер падатку – 1 еўра.

Паводле мэрыі, яго ўхваляюць прадстаўнікі гасцініц і рэстаранаў, Асацыяцыя турбізнесу, прадстаўнікі кампаніі Airbnb. Аднак яны вылучылі ўмову – атрыманыя сродкі пойдуць на заахвочванне турызму і паляпшэнне інфраструктуры для турыстаў. Плануецца заснаваць Турыстычную раду, у склад якой увойдуць прадстаўнікі вышэйзгаданых арганізацыяў – гэтая рада будзе вырашаць пытанне выкарыстання атрыманых сродкаў.

Як мяркуецца, грошы будуць выкарыстаныя і для прыцягнення рэйса ў Лондан.

Раней падатак «на падушку» спаганялі толькі курортныя гарады, магчымасць спаганяць яго ў іншых гарадах з’явілася толькі пасля таго, як парламент у 2015 годзе прыняў адпаведныя папраўкі да законаў. У Літве падатак «на падушку» дзейнічае ў Бірштанасе, Паланзе, Друскінінкаі, Нерынзе і Коўне. У сталіцах Латвіі і Эстоніі такога падатку няма.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў