У Менску працягваецца паседжанне па справе беларускага добраахвотніка Тараса Аватарава. Раней яго выпадкова затрымалі ў Менску на чыгуначным вакзале. Паводле міліцыі і КДБ, Тараса Аватараў меў пры сабе зброю, выбухоўку і бронекамізэльку.
«Лічыўся ён у нас кухарам. Не ведаю, як ягоная душа папёрла яго на ягоную радзіму. Я да сёння не разумею, навошта і як. Але што было, тое было. Шкада, што ён не паспеў схадзіць на баявыя. Я думаю, што ў яго нешта атрымалася б там, прынамсі, з гатаваннем атрымлівалася. Нашае падраздзяленне пасля з’яўлення беларусаў даведаўся, што такое бульба. Да гэтага такой колькасці ствараў з бульбы не еў у прынцыпе. Я ўжо нават сказаў: «Дружа, я люблю бульбу, але давай разнастайнасць увядзем».
Камандзір тактычнай групы заклікае беларускі суд «лаяльна» паставіцца да Аватарава:
– Можна сказаць, што ён герой: чалавек прыязджае ў іншую краіну паводле перакананняў без грошаў, каб абараняць яе. Быў ты на перадавой ці не, ты ўжо вялікі чалавек. Чакаю і спадзяюся, сябры-беларусы, што ён выйдзе з месцаў не столь аддаленых у бліжэйшай будучыні.
Падчас арышту ў Аватарава знайшлі даведку ад «Правага Сектару» пра ўдзел беларуса ў АТА. Камандзір Аватарава называе гэта «выпадковасцю»:
– Калі байцы едуць на «гражданку», даюцца даведкі двух відаў. Гэта суправаджальны дакумент на выпадак, калі ўзнікнуць праблемы, каб можна было звязацца з ягоныя камандзірам. Першая, што чалавек з’яўляецца байцом Добраахвотнага ўкраінскага корпуса асобнай тактычнай групы. Другая пацвярджае, што чалавек з’яўляецца ўдзельнікам баявых дзеянняў у складзе ДУК. У нас шмат людзей, якія на перадавую не ходзяць, але забяспечваюць жыццядзейнасць падраздзялення. Тое, што ў яго аказалася даведка, што ён удзельнік баявых дзеянняў – гэта фармальная выпадковасць. Дзяўчынкі, калі друкавалі дакумент, адкрылі шапку і ніхто не ўчытваўся, што там напісана. Я, натуральна, у пачцы падпісваючы, таксама недзе прапусціў.
З прэс-рэлізу, апублікаваным КДБ пасля арышту Аватарава, вынікае, што той – ледзь не ўзброены да зубоў баевік. Аднак, па словах «Кулібіна», толькі адна рэч у арсенале арыштаванага была па-сапраўднаму небяспечнаю.
«Бронекамізэлька – забаронены прадукт? Не. Стартавы пісталет? Не. «Хатабка»? (боепрыпас для гранатамёта, перароблены ў ручную гранату – belsat.eu) Так, але, разумееце, для нас «хатабка» – гэта сувенір. Так, гэта ўзрыўное прыстасаванне і г.д. Ну, дурань, павёз… Разумееце, яму гэта падарылі. Ён гэта вёз як прэзент. У нас так прынята», – кажа прадстаўнік ПС.
Іншы баец «Правага сектару», які знаёмы з Тарасам Аватаравым, таксама падкрэслівае, што пісталет, які знайшлі ў беларуса – стартавы, г.зн. – небаявы.
«Гэта стартавы пісталет. Я яго бачыў. А калі ён выязджаў на вакзал, ніхто не заўважыў, што ў яго з сабою бронекамізэлька», – гаворыць баец з пазыўным «Фенікс».
Наш суразмоўца падазрае Аватарава ў супрацы з КДБ, аднак адназначна гэтага не цвердзіць. «Фенікс», які сам грамадзянін Беларусі, падкрэслівае, што пасля арышту Аватарава распачаўся ціск на родных іншых добраахвотнікаў.
– Пасля таго, як затрымалі «Дука» праз тыдзень адбыліся першыя званкі маім родным, іх выклікалі ў Менск. А ў той панядзелак былі вобшукі: у мяне ў кватэры, у бацькоў і сястры. Калі ён быў засланцам КДБ, то ён сваю ролю добра выканаў. Ён быў не толькі ў ПС, але ў іншых батальёнах і падраздзяленнях. Вярнуўся і зрабіў антырэкламу добраахвотнікам.
МЛ, belsat.eu