Увечары 11 кастрычніка памежны атрад затрымаў грамадзяніна Польшчы на беларускім баку ракі Заходні Буг.
Мужчына апынуўся гідралогам з Інстытуту метэаралогіі і сельскай гаспадаркі, які знаходзіцца ў Варшаве.
Ён знаходзіўся ў камандзіроўцы і займаўся вымярэннем хуткасці цячэння, глыбіні і шырыні ракі, паведамляе gpk.gov.by. Каб зрабіць замеры, адмысловец пераправіўся на беларускай бераг у надзіманай лодцы.
Падчас спробы замацаваць вымяральны трос да яго падплылі беларускія памежнікі – для праверкі дакументаў. У гідролага іх не было і мужчыну затрымалі.
Грамадзянін Польшчы прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Яму прыйдзецца заплаціць штраф.
ЮВ, belsat.eu