Губарэвіч: падчас стварэння выбарчых камісіяў сфальсіфікавалі голас «мэра» Менску


Пры фармаванні ў Менску выбарчых камісіяў на парламенцкія выбары згубіўся голас за апазіцыйнага кандыдата. Прычым аддаў яго старшыня Менгарвыканкаму.

Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміў кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, чыя арганізацыя вылучыла сваіх кандыдатаў ва ўсе 110 акруговых і 7 тэрытарыяльных камісіяў у Беларусі.

Трэба прызнацца, што я рэдка хаджу ў цырк. Але сёння меў шчасце назіраць за прадстаўленнем, на якое з дзецьмі не…

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Poniedziałek, 2 września 2019

«Два дзясяткі добра вышкаленых чыноўнікаў, надзьмуваючы шчокі, адпрацоўваюць загадзя адрэпетаваную праграму, імітуючы «дэмакратычную» працэдуру фармавання выбарчых камісіяў. Характарыстыку ўсім вылучэнцам, нават прадстаўнікам апазіцыйных партыяў, даюць выключна прадстаўнікі гарадской улады. Галасуюць па загадзя вызначаных раскладах. Але нават гадамі адладжаная сістэма можа даваць збой», – адзначыў палітык.

Паводле яго, падчас галасавання за прадстаўніка «Гавары праўду» Уладзіміра Букштынава менскі кіраўнік Анатоль Сівак быў адзіным, хто падняў за яго сваю руку. Але калі вынікі былі агучаныя, высветлілася, што ніхто за Букштынава не галасаваў.

ВІДЭА
Лябедзька заклікаў падпісаць петыцыю за звальненне Ярмошынай
2019.08.21 08:35

Юрась Губарэвіч паведаміў, што пасля гэтага выпадку настаяў на паўторным галасаванні па ўсіх 20-і кандыдатурах, вылучаных у склад Менскай гарадской выбарчай камісіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў