Gomel.today: «залатая прыбіральня» у Гомлі не працуе, бо не паспелі (забылі) зрабіць вентыляцыю?


Самая дарагая прыбіральня краіны, якую летась у аўральным рэжыме намагаліся адкрыць да прыезду кіраўнікоў Беларусі і Украіны надалей стаіць зачыненая.

Гомельскае выданне Gomel.today звярнула ўвагу на сайт Icetrade.by, на якім публікуюцца дзяржаўныя тэндары і дзяржзакупкі. 22 сакавіка на ім з’явілася інфармацыя аб правядзенні тэндару на выкананне працаў па ўсталяванню вентыляцыі на абʼекце «Общественные туалеты на набережной р.Сож в г.Гомеле. 1-я очередь».

Журналісты выдання выказваюць здагадку, што магчыма тэндар праводзіцца, каб усталяваць вентыляцыю ў славутай «залатой прыбіральні». Першапачаткова на будаўніцтва гэтай прыбіральні вылучалі каля $ 750 000.

Фота
У Гомлі будуюць грамадскія туалеты за $ 750 тыс. Залатых унітазаў там не будзе
2018.08.14 14:26

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў