Гэтак Беларусь пратэставала на 12-ы дзень пасля выбараў. ФОТА


Неўзабаве будзе два тыдні, як Беларусы выйшлі пратэставаць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, але сёння спіс прэтэнзіяў да ўлады ў іх значна пашырыўся. У розных гарадах краіны праходзілі акцыі нязгоды з гвалтоўнаю ўладай. Тая ж – збірае людзей на праўладныя мітынгі. 12-ы дзень пратэсту праз фотка-аб’ектыў.

Улады Магілёву пазбавілі жыхароў магчымасці законна пратэставаць у адведзеным месцы. Распахалі адзіны дазволены на масавыя мерапрыемствы стадыён па вул. Чалюскінцаў, 64.

Магілёў, стадыён для масавых мерапрыемстваў, 20 жніўня.
Фота: Belsat.eu

У Віцебску папракалі, але з надзеяй на выпраўленне, імаверных фальсіфікатараў выбарчых пратаколаў – настаўнікаў.

Віцебск, 20 жніўня.
Фота: Belsat.eu

21 жніўня ў Ваўкавыску развіталіся з Канстанцінам Шышмаковым, сябрам выбарчай камісіі, які заявіў пра фальсіфікацыі. Яго хавалі ў закрытай труне. Прычына смерці дагэтуль невядомая. Родныя ад каментароў адмовіліся, а вось знаёмыя не. Казалі пра Кастуся як пра сумленнага і прынцыповага чалавека, які па жыцці не цярпеў хлусні.

Пахаванне Канстанціна Шышмакова, Ваўкавыск, 20 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

У першай палове дня ў Менску жанчыны зноў выйшлі на акцыю салідарнасці з ахвярамі і пацярпелымі.

Жанчыны зноў выйшлі на акцыю салідарнасці з ахвярамі і пацярпелымі. Выйшла каля 200 чалавек. Яны паказваюць, што ім усё яшчэ не страшна. Плошча Перамогі, Менск, Беларусь. 20 жніўня, 2020 г. Фото: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Побач праязджаюць машыны з чырвона-зялёнымі сцягамі.

Па праспекце Незалежнасці ездзяць машыны з дзяржаўнымі сцягамі. Некаторыя з іх без нумароў або з залепленымі. Менск, Беларусь. 20 жніўня, 2020 г. Фото: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Бюджэтнікаў берасцейшчыны запрашалі паехаць на праўладны мітынг у Берасце. Абяцалі па 100 рублёў з нашых падаткаў.

Прыхільнікі пераменаў прыехалі на МЗКЦ падтрымаць рабочых, якія бастуюць.

Салідарныя са смелымі працаўнікамі МЗКЦ.
Фота: Belsat.eu

У Берасці працаўнікі культуры пратэставалі на прыступках выставачнай залі. Плакат кажа сам за сябе.

У Берасці працаўнікі культуры пратэстуюць на прыступках выставачнай залі. Гэта акцыя супраць гвалту і хлусні.

Берасцейцы нясуць кветкі на месца, дзе стрэлілі ў пратэстоўцу Генадзя Шутава, які памёр ад гэтага ранення.

Белыя і чырвоныя кветкі на месцы гібелі пратэстоўцы Генадзя Шутава.
Фота: Belsat.eu

Гэтак на плошчы Незалежнасці ў Менску выглядаў сённяшні мірны пратэст.

На плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 20 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Традыцыйны мірны пратэст. Менск, Беларусь. 20 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Менск запаліў агні. Менск, Беларусь. 20 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Беларусы заклікаюць заставацца на добрым баку. Менск, Беларусь. 20 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Салідарныя са страйкоўцамі ёсць у буйных і меншых гарадах.

Салідарныя з Ракаву.
Фота: Belsat.eu

Пратэст у Гомлі прайшоў у атмасферы свята, бо аднадумцаў шмат, і смутку – што для выніку трэба яшчэ больш.

Гомель. 20 жніўня.
Фота: Belsat.eu
З гонарам. Гомель. 20 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Гомель. 20 жніўня.
Фота: Belsat.eu

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў