Генеральная пракуратура пагражае крымінальнай адказнасцю за «некарэктную крытыку» ў інтэрнэце


У апошні час значна ўзрасла колькасць зваротаў у органы ўнутраных спраў на паклёп і абразы ў інтэрнэце. Пра гэта заявіў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Павел Елісееў, перадае БелТА.

Паводле яго, грамадзяне скардзяцца на некарэктную крытыку ў іх адрас, публічнае цкаванне, абразы і пагрозы на розных інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку ў сацыяльных сетках і месенджарах, за выказванне сваёй пазіцыі па розных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны.

«Публічныя паклёп, абразы ў інтэрнэце не толькі непрымальныя, але і праследуюцца па закону. За такія дзеянні могуць наступаць адміністрацыйная, грамадзянска-прававая і крымінальная адказнасць», – распавёў Елісееў.

Hавiны
Ад «пракрамлёўскай мафіі» да «шалудзівага». Як Лукашэнка выказваўся аб сваіх апанентах на выбарах
2020.06.04 11:05

Адзначым, што з абразамі ў бок сваіх апанентаў часта выступае кіраўнік краіны. «Белсат» зрабіў падборку цытатаў Лукашэнкі, адрасаваных палітычным канкурэнтам на прэзідэнцкіх выбарах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў