Гендырэктар «Горадні Азоту» анансаваў звальненне ўсіх, хто падтрымаў страйк


Для ААТ «Горадня Азот» сфармаваны рэзерв спецыялістаў, таму рабочыя, якія перашкаджаюць працы заводу, будуць адхілены ад выканання абавязкаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага дырэктара «Гродна Азота» Ігара Бабыра, піша БелТА.

Паводле Бабыра, «з улікам сённяшняй сітуацыі было арганізавана фармаванне рэзерву патрэбных спецыялістаў як для падрыхтоўкі, так і прыцягнення дасведчаных кадраў з іншых рэгіёнаў і прадпрыемстваў».

«Ахвотных аказалася нават больш, чым патрабуецца. Прыйшоў час гэты рэзерв задзейнічаць», – сказаў ён.

«Прынята рашэнне. Хто хоча працягваць працу, той застаецца ў працоўным калектыве. Тыя ж, хто настроены перашкаджаць нармальнага рэжыму вытворчасці, будуць адхілены ад выканання абавязкаў», – заявіў ён.

Паводле гендырэктара, «пара дзясяткаў чалавек», якіх нібыта падбухторваюць звонку і якія «называюць сябе стачкамам», спрабуюць «забіць завод».

«Вось ужо на працягу трох месяцаў яны не проста шантажуюць, а літаральна тэрарызуюць 10-тысячны калектыў заводу, гарадзенскі рэгіён і ўсю рэспубліку. Імі бесперапынна прапагандуецца безадказнасць да лёсу прадпрыемствы і непрыхаваная агрэсія, у тым ліку і да працоўных, якія не падтрымалі іх намеры спыніць завод», – заявіў Бабыр.

Hавiны
«АМАП крычаў: вы будзеце працаваць на нас». Азотаўцы – пра страйк і звальненні
2020.10.30 10:50

Нагадаем, працаўнікі «Горадня Азоту» актыўна далучыліся да страйку на гэтым тыдні. Праз гэта за апошнія дні былі звольненыя як мінімум 16 чалавек. Змены цяпер працуюць не ў поўным складзе.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў