Аляксандр Лукашэнка запрасіў лідараў дзяржаваў-чальцоў ЕАЭС на саміт у Менску 19 траўня. Пра гэта піша «РИА Новости».
Адпаведную заяву кіраўнік Беларусі зрабіў падчас перамоваў чальцоў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету, якая праз пандэмію прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі.
«Я чакаю ўсіх вас у Менску, гарантую вам поўную бяспеку. І ўпэўнены, што вы атрымаеце, як заўсёды, задавальненне ад знаходжання ў сталіцы нашай Беларусі», – сказаў Лукашэнка.
Паводле «РИА Новости», слухаючы запрашэнне Лукашэнкі, прэм’ер Арменіі Нікол Пашыньян і прэзідэнт Кіргізіі Сааранбай Жэенбекаў засмяяліся, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў здавальняюча кіўнуў у адказ, а ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна «ні адзін мускул на твары не зварухнуўся».
ІІ belsat.eu