Гарадзенец напіўся і пачаў паказваць геніталіі ў начным клубе


За знятыя штаны 38-гадоваму мужчыне пагражае 3 гады пазбаўлення волі.

Мужчына адпачываў у начным клубе і шмат выпіваў. Пасля выйшаў у цэнтр зала, зняў штаны і пачаў паказваць прысутным «свае прыналежнасці да мужчынскага полу», паведамляе гарадзенскае УУС.

Ахоўнікі спрабавалі супакоіць парушальніка, але пасля выклікалі міліцыю. Мужчыну затрымалі. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за хуліганства. За супрацьпраўныя дзеянні яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў