Зборная Беларусі 21 сакавіка ў Ратэрдаме ў першым матчы адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы 2020 года па футболе разгромна прайграла Нідэрландам з лікам 4:0.
Першы гол беларускія футбалісты прапусцілі ўжо на 1-ай хвіліне матчу. Яго забіў Дэпа, які на 55-ай хвіліне забіў яшчэ адзін мяч з пенальці. Таксама сярод гаспадароў на 21-й хвіліне вызначыўся Вейналдзюм, а на 86-ай хвіліне кропку ў матчы паставіў ван Дэйк.
У іншым матчы адборачнай групы Паўночная Ірландыя абыграла Эстонію з лікам 2:0.
24 сакавіка беларусы ў Белфасце згуляюць са зборнай Паўночнай Ірландыі, а каманды Нідэрландаў і Нямеччыны сустрэнуцца ў Амстэрдаме.
Традыцыйна выязны матч беларускай зборнай адзначыўся вялікай колькасцю айчынных футболістаў з нацыянальнай сімволікай.
МГ belsat.eu