Фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую звольнілі з нацыянальнай каманды


Спартоўку 2019 года Беларусі, фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую звольнілі з нацыянальнай каманды, піша TUT.BY.

Афіцыйная прычына – за прагулы, але Аляксандра раней крытыкавала гвалт у дачыненні пратэстоўцаў.

Аляксандра Раманоўская.
Фота: Stanislav Krasilnikov / TASS / Forum

Бацька спартоўкі напярэдадні перанёс інсульт, таму яна мусіла вазіць яго ў шпіталь. Гэта і было залічана як прагулы.

Аднак пакуль што Раманоўская мае права прэзентаваць Беларусь на міжнародных спаборніцтвах. Але заробку ад дзяржавы яна атрымоўваць не будзе.

Hавiны
Беларуска перамагла на этапе Кубка свету па фрыстайле ў ЗША
2020.02.08 12:25

Аляксандра Раманоўская – чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартоўка году ў Беларусі – 2019.

Пазіцыя Міжнароднага алімпійскага камітэту

Міжнародны алімпійскі камітэт звязаўся з НАК Беларусі з просьбаю патлумачыць сітуацыю вакол спартоўцаў, якія бяруць удзел у пратэстах і каментуюць палітычныя падзеі ў Беларусі, паведамляе Deutsche Welle.

«Калі нейкі спартовец пазбавіцца месцы ў зборнай з-за сваіх палітычных поглядаў, то мы абавязкова разгледзім такі выпадак», – гаворыцца ў заяве МАК.

AA belsat.eu

Стужка навінаў