Французы ўключылі гімн Андоры на матчы з Албаніяй, але выбачаліся чамусьці перад Арменіяй


Падчас адборачнага матчу на «Euro 2020» паміж Францыяй і Албаніяй памылкова ўключылі гімн Андоры.

Пакуль выпраўлялася памылка, дыктар выбачыўся чамусьці перад Арменіяй.

Прадстаўнікі зборнай Албаніі настаялі на тым, каб арганізатары выправілі памылку і ўключылі гімн Албаніі, інакш гульня не адбудзецца.

Сустрэча скончылася перамогаю французаў (3:0). Матч прайшоў 7 верасня на «Стад дэ Франс».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў