Фотафакт: новы кіраўнік Аршаншчыны выйшаў на суботнік


Кіраўнік Аршаншчыны Ігар Ісачанка на суботніку (справа)

У Аршанскім раёне адбываецца маштабны суботнік па навядзенні парадку.

Як паведамляе агенцтва БелТА, на добраўпарадкаванне выйшлі працаўнікі 300 прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, жыллёва-камунальнай галіны і г.д.

Удзел у суботніку бярэ і новы кіраўнік Аршанскага раёну Ігар Ісачанка.

У размове з журналістамі ён падкрэсліў, што сённяшні суботнік і навядзенне парадку стануць «лакмусавай паперкай у працы кіраўнікоў арганізацыяў»:

«Гэта штуршок, каб усе разумелі, што ў рэгіёне будуць праводзіцца маштабныя працы па добраўпарадкаванні. Падобная праца будзе працягвацца не адзін дзень».

Пасля нядаўняга візіту на Аршаншчыну Аляксандр Лукашэнка перавёў рэгіён у рэжым асаблівага функцыянавання: для вырашэння праблемаў раёну стварылі працоўныя групы на ўзроўні ўраду і Віцебскага аблвыканкаму.

Чаму кіраўнік краіны так незадаволены аршанскімі чыноўнікамі і чаму ён надае надзвычайную ўвагу рэгіёну – даведаецеся ў нашым сюжэце ніжэй:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў