У межах «Астравецкіх вучэнняў», якія адбываюцца ў Літве з 1 да 4 кастрычніка, сёння эвакуявалі па 50 добраахвотнікаў з літоўскага гораду Швянчоніс у Зарасайскі раён і з Вільнюскага раёну ў муніцыпалітэт Калварыя.
Гэтак літоўцы набываюць веды, як дзеяць у выпадку радыяцыйнай небяспекі. Падрабязней у фотарэпартажы карэспандэнту belsat.eu у Літве.
Генеральны дырэктар расейскай дзяржаўнай карпарацыі ў атамнай энергіі «Росатом»: Аляксей Ліхачоў 24 верасня заявіў, што першы блок БелАЭС гатовы на 97 %.
Запусціць першы рэактар БелАЭС плануецца ў бліжэйшыя месяцы.
Фота Ганна Русінава belsat.eu