У Літве рыхтуюцца да аварыі на БелАЭС: выюць сірэны, рассылаюць SMS


1 кастрычніка нашыя суседзі пачалі агульнанацыянальныя вучэнні грамадзянскай абароны на выпадак аварыі на Беларускай АЭС.

З 1 па 4 кастрычніка Літва праводзіць вучэнні па грамадзянскай абароне. Гэта не першыя вучэнні ў нашых суседзяў, але гэтым разам яны цікавыя сваёй легендай: нібіта на Беларускай АЭС адбылася аварыя, літоўская сістэма маніторынгу фіксуе павышаны ўзровень радыяцыі, у той час як афіцыйны Менск нічога не кажа пра здарэнне.

Гэтыя вучэнні павінны прадэманстраваць, наколькі добра ўлады гатовыя рэагаваць і выконваць свае функцыі ў такіх сітуацыях. Калі эвакуацыя, раздача таблетак йоду і г.д. будуць праходзіць заўтра, 2 кастрычніка, то сёння на літоўскія нумары былі дасланыя вось такія SMS.

Вось такія SMS атрымалі сёння, 1 кастрычніка, жыхары Літвы. Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

«Дэпартамент пажарнай бяспекі і выратавання інфармуе, што праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, падчас якой будуць уключаны сірэны. Просім захоўваць спакой, уключыць Літоўскае радыё або тэлебачанне. Пасля заканчэння працы сірэн выслухайце інфармацыю. Больш падрабязная інфармацыя на сайтах www.pagd.lrv.lt і www.lt72.lt».

Паводле міністаркі ўнутраных справаў Літвы Рыты Тамашунене, вучэнні трэба ўспрымаць сур’ёзна, бо «нават адно паведамленне, атрыманае своечасова, можа дапамагчы перадухіліць катастрофу».

Згодна з планам, у другой палове дня ў Міністэрстве ўнутраных справаў Літвы будзе склікана ўрадавая камісія па надзвычайных сітуацыях на чале з міністрам. Падчас пасяджэння Камісія прызначыць кіраўніка аператыўнага цэнтру для правядзення вучэнняў.

У кастрычніку на БелАЭС пройдуць вучэнні па адпрацоўцы аварыйных планаў

БелАЭС ужо мае шэраг хібаў

Генеральны дырэктар расейскай дзяржаўнай карпарацыі ў атамнай энергіі «Росатом»: Аляксей Ліхачоў 24 верасня заявіў, што першы блок БелАЭС гатовы на 97 %. У сваю чаргу эколагі мяркуюць, што расейскія ацэнкі гатовасці першага энергетычнага блоку БелАЭС могуць сур’ёзна разыходзіцца з рэальнасцю.

«Росатом»: першы блок БелАЭС гатовы на 97 %. Эколагі: гэтыя 97 % могуць быць вельмі ўмоўнымі

Мала таго СК Беларусі распачаў крымінальную справу паводле артыкулу 252 КК (камерцыйны подкуп) у дачыненні да начальніка ўпраўлення вентыляцыі і сістэмаў пажаратушэння расейскай кампаніі «Атомстройэкспорт» Дзмітрыя Зіноўева. Паводле следчых, няякасная праца Зіноўева прывяла да таго, што на БелАЭС усталявалі вентыляцыйныя агрэгаты і клапаны для затрымання агню без праходжання кантролю. Таксама вентыляцыйнае абсталяванне ставілі без неабходнага кантролю. Выяўленыя дэфекты могуць прывесці «да збояў у працы сістэмы ў цэлым».

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары