Еўразвяз рыхтуе захады супраць расейскіх хакераў


Пасля нападу расейскіх хакераў на Арганізацыю па забароне хімічнай зброі Еўракамісія распрацоўвае захады супрацьдзеяння кіберпагрозам з боку Расеі.

Пра гэта паведамляе нямецкая газета «Handelsblatt» са спасылкай на тэкст праекту выніковай заявы ўдзельнікаў саміту ЕЗ, прызначанага на 18 кастрычніка.

Еўразвяз збіраецца ў сваёй заяве асудзіць напад расейскіх агентаў на Арганізацыю па забароне хімічнай зброі, пра якую раней паведамілі ўлады Нідэрландаў. Акрамя таго лідары ЕЗ заявяць пра неабходнасць захадаў супраць гэтак званых фэйкавых навінаў з Расеі – з мэтай абароны дэмакратычнай сістэмы і барацьбы з дэзінфармацыяй, у прыватнасці перад выбарамі ў Еўрапарламент, якія прызначаныя на травень 2019 года.

Тым часам Еўрапейская камісія плануе ў снежні прадставіць план па супрацьстаянні кіберпагрозам. Паводле «Handelsblatt», еўрапейскае ведамства распрацавала некалькі распараджэнняў у галіне кібербяспекі, якія маюць быць прынятыя да красавіка 2019 года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле DW

Глядзі таксама
Каментары