Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі


Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў ЕЗ вырашылі яшчэ на паўгода падоўжыць дзеянне эканамічных санкцый, звязаных з банкаўскім, фінансавым і энергетычным сектарамі Расеі.

Пра падаўжэнне санкцый паведаміў спікер прэзідэнта Еўрапейскага Савета Барэнд Лейтс ў Twitter. «Падаўжэнне санкцый у дачыненні да Расеі адобрана Еўрапейскім Саветам», – напісаў Лейтс.

Лідары ЕЗ на сустрэчы ў Бруселі абмеркавалі пытанне санкцый супраць Расеі пасля саміту «нармандскай чацвёркі», які адбыўся 9 снежня ў Парыжы. І вырашылі падоўжыць, каб выказаць падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

У 2014 годзе ЕЗ увёў супраць РФ эканамічныя санкцыі, накіраваныя на канкрэтныя сектары эканомікі. У сакавіку 2015 году санкцыі звязалі з выкананнем Менскіх дамоўленасяў і перыядычна падаўжалі на паўгода, калі Расея іх парушала.

КА belsat.eu

Стужка навінаў