Еўракамісія рыхтуецца да «жорсткага Brexit»


Пасля галасавання брытанскага парламента супраць пагаднення паміж Бруселем і Лонданам вырасла рызыка некантраляванага выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ. Еўракамісія не жадае гэтага, але актывізуе падрыхтоўку да такога варыянту Brexit.

Пра гэта адзначаецца ў распаўсюджанай Бруселем заяве кіраўніка Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера пасля галасавання Брытанскага парламенту.

«Я прыняў да ведама вынікі галасавання і шкадую, што атрымаўся такі вынік. Рызыка неўпарадкаванага выхаду Злучанага Каралеўства вырасла пасля гэтага галасавання. Хоць мы не жадаем, каб гэта адбылося, Еўракамісія актывізуе падрыхтоўку, каб гарантаваць, што ЕЗ цалкам гатовы да такога сцэнары», адзначаецца ў заяве кіраўніка Еўракамісіі.

Падчас вырашальнага галасавання ў Лондане 432 дэпутата Вялікай Брытаніі выказаліся супраць угоды, ухваленай Лонданам і Бруселем у лістападзе летась пасля паўтарагадовых перамоваў. Падтрымалі праект пагаднення, на прыняцці якога настойвала прэм’ер-міністр Тэрыса Мэй, толькі 202 дэпутата.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў