Еўракамісія раіць працягнуць забарону на ўезд у ЕЗ

Праз пандэмію каронавірусу Еўракамісія рэкамендуе краінам Шэнгенскай зоны працягнуць абмежаванні на ўезд у ЕЗ на 30 дзён, да 15 чэрвеня. Адпаведную рэкамендацыю Еўракамісія апублікавала на сваім сайце.

Еўракамісія лічыць, што краінам ЕЗ варта працягнуць абмежаванні на ўезд на вонкавых межах. Раней Еўракамісія рэкамендавала пачынаць адкрыццё з унутраных межаў Еўразвязу, і толькі пасля гэтага пераходзіць да вонкавых межаў.

«Хаця некаторыя краіны ЕЗ і асацыяваныя з Шэнгенскай зонай краіны пачалі рабіць падрыхтоўчыя крокі па паслаблення захадаў барацьбы з распаўсюджваннем пандэміі, сітуацыя як у Еўропе, так і ў свеце застаецца няўстойлівай», – адзначылі ў Еўракамісіі.

Гэтая рэкамендацыя адрасаваная 30 краінам. Вядзецца пра 26 сябраў Шэнгенскай зоны, а таксама чатыры асацыяваныя з ёй краіны: Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя.

ЕЗ хоча стварыць фонд для аднаўлення эканомікі ў 1,5 трлн еўра

СК belsat.eu

Hавiны