«Еўрабачанне-2019» выйграў спявак з Нідэрландаў. Беларусь – перадапошняя


Данкан Лоўранс.
Фота: Ronen Zvulun/REUTERS/Forum

Міжнародны спеўны конкурс “Еўрабачанне-2019”, які сёлета прайшоў у Тэль-Авіве, выйграў прадстаўнік Нідэрландаў – Данкан Лоўранс з англамоўнай песняй “Arcade”. Ён атрымаў па суме галасоў журы і гледачоў з 41 краіны 492 балы.

Такія вынікі былі агучаныя падчас фіналу конкурсу ў ноч з 18 на 19 траўня.

Другое месца з баламі заняў Махмуд з Італіі з 465 баламі, а трэцяе – Сяргей Лазараў з Расеі (369 балаў).

Вынікі конкурсу.

Прадстаўніца Беларусі ZENA (Зінаіда Купрыяновіч) з песняй “Like it” заняла на конкурсе 25-е месца з 26-і краінаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў