Эксперты Белага дому: калі не прымаць меры, смяротнасць ад COVID-19 можа дасягнуць 2,2 млн


Смяротнасць ад каронавірусу ў ЗША можа дасягнуць 2,2 млн чалавек пры неспрыяльным развіцці сітуацыі, заявілі эксперты, якія ўваходзяць у групу па каардынацыі намаганняў па барацьбе з інфекцыяй пры адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе The New York Times. Верагоднай лічаць колькасць 100-240 тысяч смерцяў.

Падчас брыфінгу ў Белым доме ў аўторак адміністрацыя прэзідэнта ўпершыню прадставіла афіцыйныя прагнозы па ўзроўні смяротнасці.

Паводле дадзеных экспертаў, калі для барацьбы з каронавірусам не будзе зроблена нічога, да 2, 2 млн чалавек у ЗША могуць загінуць. Пры гэтым больш верагоднымі стратамі экспертная група палічыла смяротнасць на ўзроўні 100-240 тысяч чалавек.

Такое развіццё сітуацыі можа чакаць краіну, калі абмежаванні, уведзеныя ўладамі, будуць выконвацца.

Раней Доналд Трамп паведаміў, што калі ўладам удасца ўтрымаць смяротнасць на ўзроўні 100-200 тысяч – гэта будзе добрым паказчыкам іхнай працы. Паводле яго, пік смяротнасці ў краіне чакаецца ў бліжэйшыя два тыдні.

ВІДЭА
Трамп: Калі памрэ менш за 200 000, то гэта будзе поспех
2020.03.30 08:13

На больш за 189 тысяч пацверджаных выпадкаў інфікавання ў ЗША прыходзіцца 3, 9 тысячы смерцяў. Гэта больш, чым у Кітаі, але менш, чым у Італіі і Іспаніі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў