ЕБРР прадказвае моцнае падзенне ВУП Беларусі

Эканомікі ўсіх рэгіёнаў Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця могуць скараціцца сёлета праз каронавірус у сярэднім на 3,5 %, але ў 2021 годзе прырост складзе 4,8 %. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ЕБРР.

ЕБРР мяркуе, што ВУП Беларусі ўпадзе ў 2020 годзе на 5 % (ранейшы прагноз быў 1,2%), у 2021 годзе прырост чакаецца на ўзроўні 3,5 %.

З пачатку году часнык і цыбуля ў Беларусі падаражэлі на 75 %

У суседніх з Беларуссю краінах найбольшае падзенне ВУП у 2020 годзе чакаецца ў Літве ды Латвіі – на 7 %, але там сама, як і ва Украіне, чакаецца найвялікшы прырост у 2021-м – на 5 %.

Змяненне ВУП у Беларусі і суседніх краінах паводле прагнозу ЕБРР

2020 год2021 год
Беларусь-5 %+3,5 %
Латвія-7 %+5 %
Літва-7 %+5 %
Польшча-3,5 %+4 %
Расея-4,5 %+4 %
Украіна-4,5 %+5 %

 

МГ belsat.eu

Hавiны