Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка прыбыў у Беларусь


Увечары 12 сакавіка распачаўся візіт у Беларусь кардынала П’етро Параліна.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Ён прыбыў у Нацыянальна аэрапорт «Менск» звычайным рэгулярным рэйсам.

Візіт Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка ў Беларусь адбываецца па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны.

Пасля прыбыцця ў Беларусь кардынал паразмаўляў з журналістамі. У прыватнасці, іерарх адзначыў, што яго візіт сюды як прадстаўніка Святога Айца – гэта прызнанне Беларусі, беларускага народа, Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з боку Апостальскай Сталіцы і Святога Айца.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Кажучы пра ролю Беларусі для ватыканскай дыпламатыі, асабліва ў сувязі з падзеямі ва Украіне, кардынал назваў Беларусь вельмі важнай пляцоўкай для вырашэння ўкраінскага крызісу. Дзяржаўны Сакратар дадаў, што тут гаворка ідзе перш за ўсё пра менскія перамовы і пагадненні. Па словах іерарха, Святы Пасад вельмі жадае вырашэння гэтага крызісу, і Беларусь адыгрывае ў гэтым надзвычай вялікую ролю.

13 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці правядзе шэраг сустрэч на самым высокім узроўні, сустрэнецца з кіраўніцтвам Праваслаўнай Царквы, а таксама асвяціць першы камень новага будынку Апостальскай Нунцыятуры ў Менску. Прадстаўнік Святога Пасаду атрымае магчымасць лепш пазнаць жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і адносіны паміж дзяржавай і Касцёлам.

Скіроўваючы ў Беларусь свайго Дзяржаўнага Сакратара, Папа Францішак імкнецца выказаць глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка з’яднацца ў малітве з беларускімі католікамі.

Гэта другі падобны візіт у сучаснай гісторыі Беларусі: у 2008 г. краіну наведваў Дзяржаўны Сакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Кардынал П’етро Паралін будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка.

НМ, belsat.eu, паводле Catholic.by

Стужка навінаў