Віцэ-спікерка сенату Балівіі Джанін Аннес падчас выступу ў балівійскім парламенце заявіла, што пераймае абавязкі прэзідэнта краіны. Трансляцыя паседжання сенату вялася ў YouTube.
«Я неадкладна бяру на сябе абавязкі кіраўніка дзяржавы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй», – сказала Джанін Аннес.
Канстытуцыйны суд ухваліў яе паўнамоцтвы. Паводле суддзяў у дзяржаве стварылася сітуацыя, калі прэзідэнта няма. Таму перадача ўлады не патрабуе прыняцця адмысловага закону ці рашэння парламенту.
Эва Маралес, які пасля сваёй адстаўкі ўцёк у Мексіку, заяву Джанін Аннес назваў жахлівым ударам па гісторыі краіны.
«Сенатар ад правых назвала сябе кіраўніком сенату, а потым і выконваючым абавязкі прэзідэнта Балівіі без заканадаўчага кворуму, акружаная групай саўдзельнікаў, а таксама паліцыяй і войскамі, якія душаць народ», – напісаў Маралес у сваім Twitter.
СК belsat.eu