Дзед Мароз памёр на навагоднім ранішніку ў садку, у які хадзіў ягоны ўнук


Мужчына ў касцюме Дзеда Мароза памёр на ранішніку ў дзіцячым садку ў расейскім горадзе Кемерава, паведамляе 360tv.ru.

Інфармацыю аб трагічным здарэнні пацвердзіў мясцовы аддзел адукацыі.

Падчас ранішніка Дзеду Марозу стала дрэнна. Ён паскардзіўся на боль у грудзях. Выклікалі хуткую дапамогу, але ён памёр да яе прыезду, паведамляе interfax.ru. Паводле крыніцы 360tv.ru, мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў шпіталь.

Расейская радыёстанцыя «Говорит Москва» піша, што мужчыну, які памёр на ранішніку, звалі Валер Ціценка (заслужаны артыст Расеі). У садок, дзе выступаў артыст, хадзіў ягоны ўнук.

Hавiны
Дзед Мароз са Снягуркай перад тым, як павіншаваць дзяцей, мусяць заплаціць падаткі
2018.12.10 19:12

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў