Дзед Мароз са Снягуркай перад тым, як павіншаваць дзяцей, мусяць заплаціць падаткі


Зарабіць на навагоднім настроі можна, але перад тым, як выпраўляцца на ранішнікі, вечарыны ці карпаратывы, трэба заплаціць падаткі. Галоўным чынам патрабаванне датычыцца тых, хто на платнай аснове па выкліках бацькоў будзе Дзедам Марозам або Снягуркай.Падаткавікі нагадваюць, што віншаваць са святамі, весці музычна-забаўляльнае абслугоўванне мерапрыемстваў, тамада, відэаграфія, не патрабуе рэгістрацыі ІП, але неабходна стаць на ўлік у падатковай і заплаціць адзіны падатак.

У выпадку, калі падатковая выявіць парушальнікаў, то прыйдзецца заплаціць штраф у пяціразовым памеры падатку.

У Менску стаўкі адзінага падатку на паслугі па віншаванні са святамі – 92 рублі, фатаграфаванне – 110 рублёў, відэаграфія – 126 рублёў.

Hавiны
Мінлясгас папярэджвае: ялінкі на Каляды самастойна высякаць у лесе незаконна
2018.12.08 14:43

СК, belsat.eu

Стужка навінаў