Для Польшчы і палякаў «Беларусь – імперыя кантрастаў»


Прэзентацыя кнігі польскага пісьменніка Артура Зыгмунтовіча, прысвечаная яго падарожжам па Беларусі пераўтварылася ў сапраўдную прэзентацыю нашай краіны для палякаў з Варшавы. Для жыхароў сталіцы Польшчы сустрэча стала добрай магчымасцю задаць пытанне і даведацца пра тое, як лепей трапіць у Беларусь і як найбольш выгадна скарыстацца магчымасцю без візы наведаць нашу краіну.

«Беларусь – імперыя кантрастаў» – такая назва апошняй кнігі Артура Зыгмунтовіча. Пісьменнік, які цяпер жыве ва Уроцлаве, значную частку жыцця пражыў у Беластоку. І перакананы, што усход для жыхароў захаду, з’яўляецца невядомым.

Я ведаю гэтую розніцу, якая выяўляецца ў мысленні, падыходзе да іншага чалавека. Яна настолькі вялікая, як быццам гэтыя людзі з розных краін. У Польшчы ёсць такое паняцце, што Ўсход гасцінны, і на гэтым канец. Яшчэ меней ведаў, ці наагул яны адсутнічаюць пра жыхароў суседніх краін, у тым ліку і пра Беларусі.

Падчас сустрэчы з пісьменнікам жыхары Варшавы запытваліся ў Артура Зыгмунтовіча пра магчымасць наведвання Менску, скарыстаўшыся бязвізавым знаходжаннем замежнікаў у Беларусі. З ліпеня «бязвіз» павялічаны да 30 содняў пры ўмове ўезду і выезду праз аэрапорт. Гэтая ініцыятыва прыйшлася жыхарам Польшчы даспадобы.

Hавiны
Едзеце ў Горадню? Наведайце гэтыя сем «самых беларускіх» месцаў!
2018.05.31 06:58

Глядзіце яшчэ:

Welcome ў Беларусь
У кукурузным лабірынце ў Беларусі заблукалі паляк і кубінкі
2018.09.10 10:41

Зазвычай веды палякаў пра Беларусь абмяжоўваюцца на тым, што тут дыктатура ды эканамічны крызіс, – кажа Артур Зыгмунтовіч. – Але папраўдзе ўражанняў безліч. І ўсё нават цяжка пералічыць. Я паспрабаваў зрабіць гэта ў кнізе, і бачу, што мой досвед зацікавіў многіх жыхароў Польшчы. Таму што насамрэч у Беларусі есць на што паглядзець, а людзі пакідаюць пасля сябе надзвычай прыемнае ўражанне. За ўвесь час знаходжання ў Беларусі я ніразу не сутыкнуўся з агрэсіяй. Наадварот, толькі шчырая гасціннасць і жаданне аказаць дапамогу.

Пісьменнік наведваў нашу краіну некалькі разоў. Спачатку гэта былі падарожжы на ровары па Заходняй частцы Беларусі, потым наведванне Менску, А апошні візіт – паездка па Палессі.

Беларусь для замежніка – гэта адначасова агонь і вада, – кажа Артур Зыгмунтовіч. Пасля кароткага наведвання краіны хочацца прыехаць сюды яшчэ раз. Рэчаіснасць у Беларусі, насуперак усякай логіцы, спалучае ў сабе столькі інтрыг, што прыходзіць разуменне: кожнае падарожжа, хоць яно і павінна завяршыцца, – гэта толькі пачатак.

 

СК, belsat.eu

Стужка навінаў