Дэпутат Марзалюк у Магілёве ўрачыста адкрыў… парэнчы


У Магілёве дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк урачыста перарэзаў чырвоную стужку, якою былі абвязаныя новыя металічныя парэнчы на тэрыторыі гарадскога парку ў раёне вуліцы 30 гадоў Перамогі.

«Тут стаялі драўляныя часовыя парэнчы, не вельмі добрыя. Таму мы вырашылі з улікам будучых светлых святаў зрабіць жыхарам такі невялікі падарунак», – сказаў ён, паведамляе mogilevnews.by.

Урачыста адкрытыя парэнчы.
Фота: mogilevnews.by

Кампанію дэпутату ў адкрыцці парэнчаў склаў генеральны дырэктар ЗАТ «ТИС-Магмет» ПА Белпрометалл Валерый Гусарэвіч.

Меркаванні
96-ты квартал, або «Марзалюк-шоу»
2019.04.26 12:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў