Даўгі беларусаў перад банкамі выраслі на Br 2,5 млрд


У Беларусі працягваецца рост даўгоў насельніцтва перад банкамі. Пра гэта сведчаць звесткі статыстычнага бюлетэню Нацыянальнага банку.

На 1 лютага 2020 года запазычанасць беларусаў перад банкамі склала Br 14,262 млрд. Тут улічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на аўтамабілі ды нерухомасць, а таксама карты растэрміноўкі.

Hавiны
Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання да новага гістарычнага мінімуму
2020.02.12 12:55

За студзень запазычанасць фізічных асобаў па крэдытах вырасла на Br 109,3 млн рублёў.

У параўнанні з лютым 2019 года даўгі павялічыліся на Br 2,534 млрд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў