Сярод лідараў замежных дзяржаваў украінцы лепш за ўсё ставяцца да Лукашэнкі


З усіх замежных палітыкаў украінцы больш за ўсё сімпатызуюць Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання ўкраінскай сацыялагічнай групы «Рэйтынг».

66% украінцаў да Лукашэнкі ставяцца станоўча і толькі 15% – адмоўна. На другім месцы канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель – 60% станоўча і 17% адмоўна. Трэцяе месца ў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды – 48 і 9% адпаведна.

Далей у парадку змяншэння сімпатыяў размяшчаюцца прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон (39 і 17%), прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо (38 і 6%), прэмʼер Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан (33 і 11%), прэзідэнт ЗША Доналд Трамп (30 і 42%) і прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган (28 і 20%). Горш за ўсё ўкраінцы ставяцца да Уладзіміра Пуціна: 71% – адмоўна, толькі 15% – станоўча і яшчэ 12% не змаглі выказаць сваё меркаванне.

Сацыёлагі адзначаюць, што погляды ўкраінцаў моцна адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна. Напрыклад, на Усходзе і Поўдні краіны больш сімпатызуюць Лукашэнку, Эрдагану і Пуціну. На Захадзе – Дуду, Трудо і Трампу. Лукашэнка ў асноўным падабаецца прадстаўнікам старэйшага пакалення, а Макрон, Джонсан і Трамп – моладзі.

Па дадзеных «Рэйтынгу», найбольш папулярны Лукашэнка і Пуцін сярод найменш забяспечаных слаёў насельніцтва. А Дуда, Макрон, Трудо, Джонсан і Трамп – сярод заможных грамадзянаў. Тыя, хто сімпатызуе Лукашэнку, Пуцін і Эрдагану, ва Украіне ў асноўным падтрымліваюць прарасейскую партыю «Апазіцыйная платформа – За жыццё». Яны таксама шкадуюць аб распадзе СССР. Заходнія лідары асабліва папулярныя сярод прыхільнікаў «Еўрапейскай Салідарнасці» і «Голаса».

«Нам падабаецца дыктатура Лукашэнкі». Як Жытомір рыхтаваўся да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары