Дакументаліст Андрэй Куціла атрымаў прыз як рэжысёр найлепшага фільму на Кракаўскім кінафестывалі


Беларускі рэжысёр атрымаў узнагароду за дакументальны фільм «Сума» у нацыянальным конкурсе прэстыжнага Кракаўскага кінафестывалю.

Летась фільм «Сума» перамог у прэстыжным конкурсе IDFA – найбуйнейшым дакументальным кінафестывалі Еўропы, які медыі называюць Канамі дакументальнага кіно.

Галоўныя героі «Сумы» – 91-гадовы польскі мастак Анджэй Струміла і маладая беларуская Мастачка Марыя. Анджэй жыве ў маленькай вёсцы на Падляшшы ў атачэнні сабакаў, арабскіх конях, якіх мужчына сам гадуе, ды лесу. Ён вядзе сціплы і самотны пасля смерці жонкі лад жыцця, малюе, піша вершы. Марыя, будучы ў захапленні ад творчасці мастака, прыязджае да яго ў госці.

Hавiны
Рэжысёр Андрэй Куціла: «У Беларусі няма індустрыі кіно, ёсць толькі адзінкавыя выпадкі»
2018.11.23 15:42

Фільм «Сума» паўстаў пры ўдзеле Studio Everest, TVP і тэлеканалу «Белсат».

Найлепшым фільмам у нацыянальным конкурсе Кракаўскага кінафестывалю стала стужка з іранічнаю назваю «Мая краіна такая прыгожая» Гжэгажа Папрычкі пра польскіх ультраправых і ўльтралевых радыкалаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў