Даклад: у Расеі цяпер больш за 230 палітвязняў


Амерыканская юрыдычная кампанія Perseus Stategies падрыхтавала даклад, у якім прыйшла да высновы, што колькасць палітвязняў у Расеі перавысіла 230 чалавек. У стварэнні дакумента прымалі ўдзел шэраг праваабарончых арганізацыяў.

У дакладзе гаворыцца, што ахвярамі пераследу з боку ўладаў становяцца апазіцыйныя палітыкі і грамадзянскія актывісты, прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальных меншасцяў, ЛГБТ-актывісты, а таксама грамадзяне Украіны і праўкраінскія актывісты.

У дакуменце ёсць заклік увесці ўсёабдымныя санкцыі супраць адказных за палітычныя пераследы ў Расеі, каб «Крэмль не адчуваў беспакаранасці» за свае дзеянні.

Вялікая ўвага ў дакладзе нададзена прынятым з 2012 года рэпрэсіўным законам, якія ўводзяць або робяць больш жорсткім крымінальны або адміністратыўны пераслед за парушэнне правілаў правядзення масавых акцыяў, «абразу пачуццяў» вернікаў, «прапаганду гомасексуалізму» непаўналетніх, публічныя заклікі да сепаратызму, адмаўленне ролі СССР у Другой сусветнай вайне. Згадваюцца і законы аб «замежных агентах» і «непажаданых арганізацыях».

Сярод людзей, згаданых у дакладзе як палітвязні, асаблівая ўвага нададзена, у прыватнасці, асуджанаму на пажыццёвае зняволенне былому працаўніку ЮКАСа Аляксею Пічугіну, украінскаму рэжысёру Алегу Сянцову і актывістцы «Адкрытай Расеі» Анастасіі Шаўчэнцы.

Hавiны
«Расея баіцца моцных». Тры гісторыі палітзняволеных крымскіх татараў
2018.09.13 15:49

ІІ belsat.eu, паводле svoboda.org

Стужка навінаў