ДАІ Менска будзе эвакуяваць аўта, якія перашкаджаюць камунальнікам прыбіраць вуліцы


Ад 15 лістапада ДАІ пачне працу па эвакуацыі машын, якія перашкаджаюць уборцы вуліц.

Пра паведаміла прэс-служба менскага ДАІ ў сваім Telegram-канале.

Калі працаўнікі аўтаінспекцыі заўважаць машыну, прыпаркаваную на праезнай частцы або з парушэннем правілаў дарожнага руху, яе эвакуююць.

«У мэтах садзейнічання камунальным службам ва ўборцы вулічна-дарожнай сеткі ў сувязі са зменай умоў надвор’я, а таксама прафілактыкі і спынення парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў з заўтрашняга дня групамі эвакуатараў будзе ажыццяўляцца прымусовае адбуксаванне машын, прыпаркаваных з парушэннем ПДР, з наступным дастаўленых на ахоўную стаянку», – гаворыцца ў паведамленні.

У ДАІ ўдакладняюць, што ўся працэдура будзе арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў